Пасля цёплай пятніцы ў Беларусі пахаладае, чакаецца снег

У Беларусі зноў пахаладае, адбудзецца гэта ў выхадныя. У суботу ў нашу краіну прыйдзе прахалоднае паветра з Балтыйскага мора, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Святлана Рыбакова. 20 снежня чакаецца дождж, мокры снег, узмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Тэмпература паветра складзе 1-8 цяпла.

У нядзелю, 21 снежня, пахаладае. Прагназуецца снег, мокры снег. Месцамі чакаецца слабы галалёд, галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу дня будзе вагацца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Такое ж надвор'е захаваецца і ў панядзелак.

Што да заўтрашняга дня (пятніцы, 19 снежня), то чакаецца дождж, уначы — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, у дзённыя — 4-10 цяпла, на Брэстчыне — да 12.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі