Пасля матчу. Як радуюцца і як сумуюць харваты і расіяне
Матч Расія – Харватыя стаў самым драматычным з чвэрцьфіналаў на футбольным ЧС-2018. Па ходзе гульні абедзве каманды пабывалі ў лідарах. Два галы былі забітыя ў асноўны час, яшчэ два – у дадатковы. Справа дайшла да пенальці. У футбольную латарэю выйгралі харваты.
Яны, вядома ж, вельмі радыя: святкаванне пачалося на футбольным полі і працягнулася на вуліцах Сочы. А расіяне, наадварот, смуткуюць. Мы сабралі для вас трохі фота пра гэта.
Фота: Reuters