Перамовы па ўкраінскім крызісе могуць працягнуцца ў "нармандскім фармаце"

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд 16 снежня правялі шматбаковую тэлефонную размову. Яны абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і дамовіліся бліжэйшым часам працягнуць тэлефонныя кантакты ў "нармандскім фармаце". Нагадаем, што на сустрэчы ў Нармандыі перамовы акурат і праходзілі паміж кіраўнікамі Украіны, Расіі, Нямеччыны і Францыі.

У якасці прыярытэтных пытанняў на перамовах бакі пазначылі абмен палоннымі і адвод узбраенняў ад лініі сутычак, паведамляе ВВС.

Таксама гаварылася пра важнасць хутчэйшага пасяджэння кантактнай групы для рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў.

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі