Pink Floyd забаранілі прадаваць свае песні ў Інтэрнэце
Легендарны брытанскі гурт Pink Floyd забараніў гуказапісваючай кампаніі EMI прадаваць сваю музыку праз Інтэрнэт. Удзельнікі калектыву - Роджэр Уотерс, Нік Мэйсан і Дэвід Гілмар падалі ў суд на EMI вясной 2009 году. У сваім іску музыкі адзначылі, што лэйбл парушае іх правы, распаўсюджваючы кампазіцыі Pink Floyd праз Інтэрнэт.
Асаблівае абурэнне гурта выклікала тое, што кампанія прадавала песні з альбомаў паасобку, тады як Pink Floyd заклікаюць лічыць свае запісы суцэльнымі творамі, якія ні ў якім разе нельга драбіць на асобныя трэкі.
Музыкі выйгралі суд у лэйбла, на якім выйшлі ўсе альбомы Pink Floyd. Як паведамляе BBC News, суд абавязаў рэкард-кампанію выплаціць 40 тысяч фунтаў стэрлінгаў судовых выдаткаў, а пазней будзе ўсталявана сума штрафу, які EMI павінна будзе выплаціць музыкам.
Акрамя таго лэйбл абавязаны спыніць распаўсюджанне музыкі гурта ў лічбавым фармаце без адпаведнага дазволу музыкаў.
Фота: defmshop.com
Паводле @music