Знойдзены запіс канцэрта Pink Floyd 1967 года

Выступ прайшоў у стакгольмскім рэстаране прыкладна праз месяц пасля выхаду дэбютніка гурта Gyllene Cirkeln ("Залаты круг"). Хутчэй за ўсё, у рэстаране адсутнічала ўласная сістэма гукаўзмацнення, бо Барэту давялося граць “на ўсю катушку”, замест звычайнай “наладкі” і “разладкі” сваёй гітары.

На запісе добра чуваць, як нехта з удзельнікаў гурта кажа: “Тое, што мы зараз сыграем, нікому не спадабаецца”. Магчыма, наведвальнікі рэстарана і не зразумелі псіхадэлічных пасылаў Pink Floyd, аднак будучыня каманды нам добра вядомая.

Фота: www.rockmusic.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі