Піраты выклалі ў інтэрнэт першыя серыі новага сезону "Гульні прастолаў"

У інтэрнэт трапілі першыя чатыры серыі пятага сезону "Гульні прастолаў", паведамляе meduza.io. Фільм быў абнародаваны ў інтэрнэце за дзень да прэм'еры, запланаванай на 12 красавіка.

Мяркуецца, што крыніца "уцечкі" гэтых серыяў стаў адзін з рэцэнзентаў серыяла. Першыя чатыры серыі былі запланаваныя, адпаведна, на 12, 19, 26 красавіка і 3 траўня.

Дарэчы, за тыдзень да "ўцечкі" прадзюсар Грэг Спенс выказаў непакой з нагоды такой магчымасці.

"Гульня прастолаў" — самы папулярны кінасерыял сярод піратаў. Каб змагацца з пірацтвам, тэлеканал HBO, які выпускае "Гульню прастолаў", вырашыў запусціць новы сезон адначасова ва ўсіх краінах.

Фота — igra-prestolov.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі