Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні" выступіць аголеным і з ваўкамі (фота)
Прадстаўнік Беларусі на "Еўрабачанні-2016" спявак Аляксандр Іваноў (IVAN) выступіць аголеным і з некалькімі жывымі ваўкамі. Як адзначае сайт super.ru, гэта стане галоўнай "фішкай" беларускага нумару і мусіць шакаваць гледачоў па ўсім свеце. Каб атрымаць дазвол на ўдзел у нумары жывёлаў, прадзюсар Віктар Дробыш вядзе перамовы з арганізатарамі міжнароднага конкурсу песні ў Швецыі.
Дробыш пацвердзіў, што Іваноў будзе спяваць на сцэне аголеным і з ваўкамі. "Мы хочам, каб усе адчулі гэтую тонкую мяжу паміж чалавекам і прыродай", — кажа ён.
Аляксандр Іваноў (IVAN) выканае на "Еўрабачанні" песню "Help you fly".