Пракаповіч прапануе прадпрымальнікам вазіць тавар з Кітая, а не з Расіі

Нагадаем, што тэхрэгламент Мытнага саюза выклікаў шмат нараканняў з боку дробных прадпрымальнікаў. якія гандлююць вопраткай. Старшыня савета па развіцці прадпрымальніцтва Пятро Пракаповіч, як піша "Рэспубліка", параіў бізнэсоўцам пераключыцца з расійскіх пастаўшчыкоў на кітайскіх.



У каментары Еўрарадыё лідар прадпрымальніцкага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка заявіў, што бізнэсоўцы не змогуць гэтага зрабіць, бо дзяржава не стварыла ніякіх умоваў. Па словах Шумчанкі, беларускае мытнае заканадаўства сёння — затратнае па часе і па фінансах.



Шумчанка: "Гэта можа адбыцца толькі ў тым выпадку, калі тут створаць, як мы некалі казалі, умовы для растаможкі прадпрымальнікам. А таксама, магчыма, зрабіць нейкія прамыя рэйсы з Кітая, пра якія некалі казаў Лукашэнка, і "Перспектыва" тады давала свае прапановы. У іншым разе гэтыя заявы проста застануцца заявамі".



Шумчанка адзначае, што вазіць сумкамі тавар з Кітая прадпрымальнікі не будуць, а іншых магчымасцяў беларуская дзяржава не стварае.



Фота Шумчанкі — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі