Правабаронцы распачалі ў Беларусі маніторынг прэзідэнцкіх выбараў

Кампанія "Правабаронцы за свабодныя выбары" распачала маніторынг прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пра гэта было заяўлена на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У ёй бралі ўдзел праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч.

Было заяўлена, што запланаваная доўгатэрміновая кампанія назірання. Па ўсёй Беларусі ў ёй возьмуць удзел 50 чалавек. Яны будуць сачыць за тым, як будзе адбывацца рэгістрацыя ініцыятыўных груп, як будуць фармавацца выбарчыя камісіі. У дзень выбараў "Правабаронцы за свабодныя выбары" збіраюцца арганізаваць назіранне на 200 выбарчых участках.

Гулак падкрэсліў, што назіранне, якое ладзіць кампанія, "незалежнае, непалітычнае". Яны збіраюцца фіксаваць парушэнні з абодвух бакоў — і з боку апазіцыі, і з боку ўлады. Стэфановіч адзначыў, што ўжо цяпер можна канстатаваць "неспрыяльны фон для правядзення выбараў". У параўнанні з мінулымі выбарамі, у Беларусі не адбылося ніякіх пазітыўных зменаў.

Нагадаем, у аўторак, 30 чэрвеня, Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка 2015 года. Сёння Цэнтравыбаркам пачынае рэгістраваць ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў.

“Мы займаемся сваімі справамі”: Як апазіцыя адрэагавала на дату выбараў

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі