Праваслаўныя гродзенцы адзначылі Радаўніцу. Фота
Паніхіды і памінальныя набажэнствы прайшлі ў пяці храмах горада.
Праваслаўныя жыхары Гродна ў аўторак, 21 красавіка, адзначылі Радаўніцу — дзень памінання памерлых. Паводле традыцыі тысячы людзей наведалі могілкі, каб памянуць блізкіх і навесці парадак на іх магілах.
У гэты дзень раніцай праваслаўныя вернікі шлі ў царкву, паміналі блізкіх, а пасля адпраўляліся на могілкі. Паніхіды і памінальныя набажэнствы ў гонар свята прайшлі ў пяці праваслаўных храмах горада.
Таксама да Радаўніцу ў горадзе спецыяльна павялічылі колькасць гарадскіх маршрутаў, якія курсуюць да могілак, каб гродзенцы замест аўто скарысталіся аўтобусамі і тралейбусамі. Акрамя таго, каля могілак дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ, каб сачыць за парадкам на дарогах і пазбегнуць затораў.