Праз 3-4 гады чыноўнікі збіраюцца здабываць у Беларусі ў 1,5 разы больш нафты
Здабыча нафты / brainstudy.info
Праз 3-4 гады чыноўнікі збіраюцца здабываць у Беларусі ў 1,5 разы больш нафты. Для гэтага Беларуснафта плануе ў два разы павялічыць інвестыцыі ў распрацоўку нафтавых радовішчаў.
"Калі пройдуць усе тыя прапановы, што мы ўнеслі, то літаральна ў бліжэйшыя тры-чатыры гады Беларуснафта інвестыцыі павялічыць больш як у два разы. І здабыча нафты недзе ў паўтара раза можа ўзрасці", — сказаў у эфіры тэлеканала СТБ Мікалай Рагашчук, памочнік Аляксандра Лукашэнкі — інспектар па Гомельскай вобласці.
Сёння Беларусь здабывае каля 1,7 млн тон нафты за год, што складае каля 10% ад патрэбаў НПЗ, якія працуюць у Наваполацку і ў Мазыры. Ва ўмовах санкцый з боку Еўрасаюза і ЗША забяспечваць загрузку нафтаперапрацоўчых заводаў — актуальная задача для чыноўнікаў. Да цяперашняга часу агучвалася, што рост нафтаздабычы ў Беларусі будзе невялікім — усяго на 1,16% (да 1,73 млн тон) за 2021 год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.