Прэм’ер Японіі: “Новыя пакаленні не павінны прабачацца за вайну”

Прэм’ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ прызнаў, што яго краіна падчас Другой сусветнай вайны нанесла нявінным людзям моцны ўрон і бязмежныя пакуты, але разам з тым адзначыў, што пасляваенныя пакаленні не павінны несці на сабе груз віны. Такую заяву кіраўнік японскага ўрада зрабіў у Токіа ў пятніцу, 14 жніўня, падчас выступлення з нагоды 70-годдзя з дня капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне.

“Японія неаднаразова выказвала пачуццё глыбокага раскаяння і прыносіла шчырыя прабачэнні, за тое, што яна здзейсніла падчас вайны”, — сказаў кіраўнік японскага ўрада. Ён заявіў, што гэта пазіцыя, якой прытрымліваліся папярэднія ўрады краіны, застанецца нязменнай і ў будучыні. Разам з тым Абэ заявіў: “Нашых дзяцей, унукаў і наступныя пакаленні, якія не маюць ніякага дачынення да вайны, не павінны абавязваць прасіць прабачэння”, — паведамляе Deutsche Welle.

14 жніўня 1945 Японія пагадзілася на ўмовы капітуляцыі ў Другой сусветнай вайне. За заявамі японскага прэм’ера на тэму вайны ўважліва сочаць у іншых краінах — перш за ўсё, у Кітаі і Паўднёвай Карэі, якія пацярпелі ад агрэсіі і каланіяльнага праўлення Японіі.

Фота: АР.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі