Прэмію World Press Photo атрымаў здымак з забойствам расійскага амбасадара

Прэмію World Press Photo атрымаў здымак з забойствам расійскага амбасадара

Прэмію World Press Photo сёлета атрымаў фатограф агенцтва Асашыэйтэд прэс Бурхан Азбіліджы. Гэтай узнагародай быў адзначаны яго здымак, на якім зафіксаванае забойства расійскага амбасадара ў Турцыі Андрэя Карлава.

Азбіліджы 19 снежня 2016 года прыйшоў на адкрыццё расійскай фотавыставы ў Анкары. Выставу адкрываў расійскі амбасадар. У яго некалькі разоў стрэліў 22-гадовы афіцэр паліцэйскага спецназа Меўлют Мерт Алтынташ, ён трапіў на мерапрыемства пад выглядам ахоўніка. Пры гэтым забойца выкрыкваў штосьці пра Сірыю і Алепа, дзе расійскія вайскоўцы праводзілі аперацыю на баку рэжыму Башара Асада. Самога яго застрэлілі паліцыянты.

Фота забойцы з пісталетам над целам Карлава атрымаў прыз. Астатнія фатаздымкі з гэтага ж рэпартажа не былі адзначаныя.

Прэмію World Press Photo атрымаў здымак з забойствам расійскага амбасадара

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі