Прыпынена членства Расіі ў Савеце Еўропы

Прыпынена членства Расіі ў Савеце Еўропы

25 лютага прыпынена членства Расіі ў Савеце Еўропы. Адпаведнае рашэнне прыняў кабінет міністраў арганізацыі. Гэта рэакцыя на агрэсію РФ супраць Украіны. Працэдура была запушчаная з ініцыятывы Польшчы і Украіны. РФ застаецца членам СЕ.

Такім чынам, да эканамічнай ізаляцыі Расіі дадаецца палітычная.

Беларусь з Савета Еўропы выключыць не могуць, паколькі яна ў яго не ўваходзіць.

Савет Еўропы — еўрапейская міжурадавая арганізацыя, якая існуе з 1949 года. Яна аб'ядноўвае паўсотні краін, садзейнічае ў супрацоўніцтве ў галіне правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі