Прырода настолькі ачысцілася, што на Марсе знайшлі іней — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны

Міжнародныя навіны / @rubanau_collage

Навукоўцы выявілі іней на вяршыні аднаго з марсіянскіх вулканаў. Гэта яшчэ адзін факт на карысць таго, што раней на чырвонай планеце ўсё ж такі магло быць жыццё. Шкада, аўтар "Марсіянскіх хронік" Рэй Брэдберы не дажыў да гэтага моманту… 

Больш навін вы даведаецеся ў нашым штодзённым міжнародным (а сёння нават і міжпланетным!) аглядзе. 
 

Коні Пржэвальскага вярнуліся ў Казахстан

Група дзікіх коней вярнулася ў Казахстан праз амаль 200 гадоў адсутнасці. Чатырох кабыл з Берліна, жарабца і яшчэ дзвюх кабыл з Прагі даставілі туды на транспартным самалёце чэшскіх ВПС.

Дзікія коні, вядомыя як коні Пржэвальскага, калісьці блукалі па шырокіх стэпавых лугах Цэнтральнай Азіі. Як мяркуюць, менавіта там коней упершыню прыручылі 5500 гадоў таму.

Прадстаўнік Пражскага заапарка Філіпа Машэка тлумачыць намаганні ў вяртанні коней важнасцю біяразнастайнасці ў рэгіёне: "Для мяне мэта сучаснага заапарка — не проста абарона і развядзенне знікаючых відаў, а вяртанне іх у дзікую прыроду".

 

Чырвоны чырвоны іней

Касмічны карабель, які круціцца па арбіце вакол Марса, перадаў доказы таго, што на чырвонай планеце ёсць замарожаная і вадкая вада. "Мы ўпершыню выявілі вадзяны іней на вяршынях вулкана ў экватарыяльных рэгіёнах Марса", — каментуе Адамас Валанцінас, планетолаг з Бернскага універсітэта (Швейцарыя) і Універсітэта Браўна (ЗША). 

Асаблівасці ландшафту дазваляюць выказаць здагадку, што калісьці на Марсе былі гіганцкія азёры і звілістыя рэкі. Ён быў больш вільготным і, магчыма, нават заселеным. 

Раней навукоўцы лічылі, што утварэнне інею на вяршынях вулкана малаверагоднае, паколькі сонечнае святло і тонкая марсіянская атмасфера падтрымліваюць высокія дзённыя тэмпературы як на вяршынях, так і на ўзроўні зямлі.

 

У Берліне судзяць транс-жанчыну, якая прыкідвалася палісменам

Транс-жанчына Лара К. ездзіла на патрульных машынах, была на стрэльбішчы і нават забараняла пасажырам курыць на адной з берлінскіх станцый метро. 

Яе арыштавалі ў 2019 годзе — у поўнай экіпіроўцы, з кайданкамі, спецыяльнай дубінкай і халастым пісталетам. А праз чатыры гады яе пачалі судзіць у акруговым судзе Берліна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі