Пуцін не плануе новых санкцыяў супраць Захаду

Паводле яго словаў, Уладзімір Пуцін не рыхтуе ніякіх дакументаў, бо “ў гэтым няма неабходнасці”.

Пры гэтым, як пазней заўважыў прэс-сакратар расійскага лідара, калі Захад увядзе супраць Расіі новыя санкцыі, адказ на іх усё ж будзе.

Раней Расія забараніла імпарт сельскагаспадарчых прадуктаў з краінаў Еўрасаюза, ЗША, Аўстраліі, Канады і Нарвегіі.

Прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў заяўляў, што Расія распрацоўвае захады ў адказ на санкцыі супраць авіякампаніі “Дабралёт”, якімі можа стаць забарона выкарыстання паветранай прасторы Расіі для транзітных рэйсаў еўрапейскіх і амерыканскіх авіякампаній у рэгіёны Усходняй Азіі, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі