Пуцін падараваў Лукашэнку на юбілей ордэн Аляксандра Неўскага

У прыватнасці, паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін накіраваў свайму беларускаму калегу віншавальную тэлеграму.

Акрамя гэтага расійскі прэзідэнт падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Аляксандра Неўскага.

У часе тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін абмяняліся меркаваннямі па актуальных тэмах расійска-беларускага саюзніцкага ўзаемадзеяння.

“Пытанні замежнапалітычнай каардынацыі абмяркоўваліся з акцэнтам на рэалізацыю вынікаў сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі Еўрасаюза, якая прайшла 26 жніўня ў Мінску. У прыватнасці, падкрэслена важнасць арганізацыі ў беларускай сталіцы кансультацый кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў кіеўскіх уладаў, рэгіёнаў паўднёвага ўсходу Украіны, АБСЕ і Расіі”, — цытуе паведамленне прэс-службы расійскага прэзідэнта БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі