Пуцін пасля тыдня адсутнасці паразмаўляў з прэзідэнтам Арменіі па тэлефоне

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які з 5 сакавіка не з’яўляўся на публіцы, учора паразмаўляў па тэлефоне са сваім армянскім калегам Сержам Саргсянам. Як паведамляе сайт расійскага прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэмы расійска-армянскага партнёрства ў сферы энергетыкі і ў нафтагазавай галіне. Таксама лідары Расіі і Арменіі размаўлялі пра інтэграцыю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і абмяркоўвалі сумесны ўдзел у святкаванні 70-годдзя Перамогі.

Інфармацыя пра гэтую тэлефонную размову з’явілася таксама на сайце прэзідэнта Арменіі.

Пуцін сапраўды можа хварэць: прэс-служба Крамля надрукавала старое фота

Ужо другі тыдзень Уладзімір Пуцін не з’яўляецца на публіцы, што спарадзіла нямала чутак. Блогеры, а таксама некаторыя СМІ выказваюць меркаванне, што ў расійскага лідара праблемы са здароўем.

10 і 11 сакавіка прэс-служба Крамля апублікавала паведамленне аб сустрэчах Пуціна з кіраўнікамі расійскіх рэгіёнаў, але пільныя журналісты заўважылі, што фотаздымкі да паведамленняў былі зробленыя раней, не на гэтых мерапрыемствах.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі