Расіянку, якую вінавацяць у паклёпе на Лукашэнку, у СІЗА наведаў дыпламат

Ірына Вікхольм чакае суда ў СІЗА горада Брэста
Ірына Вікхольм чакае суда ў СІЗА горада Брэста

Супрацоўнік расійскай дыпмісіі ў Беларусі наведаў у брэсцкім СІЗА Ірыну Вікхольм. 58-гадовая расіянка была затрыманая ў Беларусі. Яе абвінавачваюць у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку.

Сама Вікхольм аб дапамозе пасольства не прасіла. Аб тым, што яна затрыманая, расійскія дыпламаты даведаліся ад беларускага боку, вырашылі сустрэцца.

"Мы запыталі консульскі доступ, і прадстаўнікі генконсульства РФ у Брэсце сустракаліся з гэтай грамадзянкай", — цытуе прэс-сакратара пасольства Расіі ў Беларусі Аляксея Маскалева агенцтва Sputnik.

Скаргаў на здароўе не было, адвакат у яе ёсць, распавёў таксама Маскалеў. Паводле яго слоў, Ірыне Вікхольм аказваецца ўся неабходная консульская дапамога.

Пра затрыманне расіянкі стала вядома 2 верасня, калі брэсцкая пракуратура накіравала яе справу ў суд. Паведамлялася, што 23 траўня Ірына Вікхольм са свайго мабільнага тэлефона размясціла ў Twitter фота Лукашэнкі і пост пра тое, што ён здзейсніў "акт тэрарызму і авіяпірацтва". Так яна адрэагавала на прымусовую пасадку ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" самалёта авіякампаніі Ryanair. Борт ішоў з Афін у Вільню. Пасля таго як самалёт сеў у Мінску, былі затрыманыя двое пасажыраў: блогер Раман Пратасевіч і ягоная дзяўчына Сафія Сапега.

Падчас папярэдняга следства Ірына Вікхольм сваю віну не прызнала. Яе ўзялі пад варту. Жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі