Расійскі самалёт забраў з Сірыі 87 чалавек, у тым ліку грамадзян Беларусі

Самалёт МНС Расіі ў панядзелак даставіў у Сірыю гуманітарную дапамогу. Назад ён забраў 87 грамадзян Расіі ды іншых краін СНД, якія пажадалі пакінуць зону ўзброенага канфлікту, перадае interfax.by.

Самалёт даставіў у Сірыю больш за 20 тон гуманітарнай дапамогі. Гэта прадукты харчавання (у тым ліку мясныя, рыбныя і малочныя кансервы, цукар), а таксама пасцельныя прыналежнасці.

Іл-76 вылецеў з Латакіі ў Маскву. Сярод яго пасажыраў — 54 грамадзяніны Расіі, 12 — Сірыі, 10 — Украіны, а таксама грамадзяне Беларусі і Казахстана, кажуць у МНС Расіі.

Фота: 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі