Расійскі ваенны карабель вывез з Емена дзевяць беларусаў

Карабель ваенна-марскога флоту Расіі "Прыазоўе" эвакуяваў з Емена 308 грамадзян 19 дзяржаваў. У іх лік трапілі дзевяць беларусаў, перадае БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Мінабароны РФ генерал-маёра Ігара Канашэнкава.

Па словах Канашэнкава, карабель перавёз замежнікаў у афрыканскі порт Джыбуці. Расійскі ваенны карабель выконвае ў Адэнскім заліве каля Емена планавыя задачы ў рамках антыпірацкай дзейнасці.

Нагадаем, раней з Емена ўжо эвакуявалі 33 беларусаў.

Нагадаем, што ў Емене ідзе грамадзянская вайна, у якую ўмешваюцца іншыя арабскія дзяржавы. Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, падчас баявых дзеянняў у Емене, па стане на 6 красавіка, загінулі 643 чалавекі, больш за 2200 атрымалі раненні. Больш за 254 тысячы еменцаў пакінулі краіну.

Фота — ntv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі