Рэальныя даходы беларусаў за год знізіліся амаль на 4%

Даходы беларусаў пачалі падаць вясной / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Даходы беларусаў пачалі падаць вясной / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў у 2022 годзе ўпалі на 3,6%, піша myfin.by са спасылкай на звесткі Белстата. Рэальныя даходы, нагадаем, — гэта даходы пасля выліку падаткаў і з улікам інфляцыі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе склалі 96,4% да ўзроўню 2021 года. Пры гэтым асноўную частку гэтых даходаў складае заробак (64,8%). Яшчэ 22,2% у агульнай структуры даходаў — гэта пенсіі, дапамогі, стыпендыі. На долю даходаў ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, прыпадае ўсяго 8,2%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы складаюць 4,8%.

Даходы беларусаў пачалі падаць вясной. У I квартале 2022 года яны нават трохі раслі — на 0,2% да ўзроўню 2021 года. Аднак за студзень-красавік падзенне склала ўжо 1,2%, за студзень-верасень — 3,8%, за студзень-лістапад — 3,7%.

Сёлета беларускія ўлады разлічваюць на рост эканомікі. У параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі на 2023 год запісалі, што ВУП вырасце на 3,8% да ўзроўню 2022 года, а рэальныя даходы насельніцтва — на 4,1%. Хоць, да прыкладу, у Еўразійскім банку развіцця мяркуюць, што беларускі ВУП працягне скарачацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі