Актывістаў “Маладой Беларусі” звальняюць і выклікаюць на допыты
На мінулым тыдні ў Нясвіжы на допыт па выбуху ў Мінску выклікалі мясцовую актывістку “Маладой Беларусі” Насту Азарку.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік арганізацыі Артур Фінькевіч.
Таксама, па словах Фінькевіча, за апошні час двое актывістаў “Маладой Беларусі” былі звольненыя з працы.
Віцебскага актывіста Алеся Галаваня звольнілі за адсутнасць на працы з 19 па 29 снежня. У гэты час актывіст адбываў пакаранне за удзел у акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня. Алесь працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў віцебскай сярэдняй школе №11.
Іншага актывіста “Маладой Беларусі” Валер'я Раманенку звольнілі з працы пасля таго, як затрымалі яго за удзел ў акцыі 25 сакавіка ў Мінску.