Актывістаў пачалі выклікаць на размовы пра выбух у метро

У Мінску сацыяльнага актывіста Ігара Багатчыка раніцай 12 красавіка праз тэлефон выклікалі на гутарку ў міліцыю. Тэма гутаркі – учорашні выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Ігар Багатчык раней праходзіў па справе анархістаў, але абвінавачанні з яго былі знятыя. Адразу пасля выбуху яго запрасілі ў міліцыю. Калі Ігар ісці без позвы адмовіўся, па тэлефоне яму паабяцалі зараз жа прывезці позву.

Стала вядома, што зараз прадстаўнікі органаў правапарадку ломяцца ў дзверы эколага Ўладзя Валодзіна, пагражаючы ўзламаць іх. Самога Валодзіна дома няма, там знаходзіцца толькі бабуля.

Па звестках праваабаронцаў, допыты актывістаў пачаліся таксама ў Берасці.    

Правабаронцы заклікаюць праваахоўныя органы, якія займаюцца расследаваннем трагедыі, не нагнятаць у грамадстве атмасферу падазронасці і страху і паспрабаваць як мага хутчэй знайсці сапраўдных злачынцаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі