Актывістка АГП атрымала 10 сутак за налепкі пра акцыю маўклівага пратэсту

Аб гэтым паведамляе сайт ucpb.org. Вольга была затрыманая ў ноч з 18 на 19 верасня за расклейку налепак “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. На Падзерыну склалі пратакол за парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў . Затым дзяўчыну адпусьцілі, паведаміўшы, што справа будзе перададзена ў РАУС па месцы жыхарства.

Сёння раніцай Падзерынай патэлефанавалі з Ленінскага РАУС і папрасілі забраць рэчы, якія ў яе былі канфіскаваныя падчас затрыманьня. У РАУС актывістка АГП была затрыманая і дастаўленая ў Дом правасуддзя для судовага разгляду, дзе і атрымала арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі