Актывісты “Гавары праўду” павіншавалі брэсцкіх настаўнікаў
Больш за 100 школ Брэстчыны атрымаюць віншаванні з Днём настаўніка ад кампаніі “Гавары праўду”.
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі лічыць, што настаўнікі выхоўваюць беларускі нацыю:
Мы лічым, што настаўнікі - гэта вельмі паважаныя людзі, якія ўсё сваё жыццё, душу, сэрца аддаюць дзецям. А з дзяцей вырастаюць асобы: і палітыкі, і бізнесмены, і звычайныя працоўныя. Таму вельмі важна, што настаўнікі закладуць у сэрцах, у душах гэтых дзетак, якія прафесійныя веды яны дадуць.
Як адзначае Ігар Маслоўскі, у першую чаргу трэба жадаць настаўнікам вялікіх заробкаў, паколькі аплата за такую працу ў Беларусі - мізэрная.