Алесь Бяляцкі атрымаў ліст ад Вацлава Гаўла
Ліст быў напісаны незадоўга да смерці чэшскага літаратара і палітыка.
Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", ліст з Чэхіі праваабаронца атрымаў 6 студзеня ў жодзінскай турме. Сам допіс датаваны 15 снежня 2011 года. У сваім лісце першы прэзідэнт Чэхіі выказаў падтрымку беларускім палітвязням.
Сам Бяляцкі сустракаўся з Гаўлам некалькі разоў. У прыватнасці, у 2006 годзе — падчас уручэння беларускім праваабаронцам прэміі Homo Homini.