Алесь Кіркевіч можа быць дома заўтра зранку
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміла жонка вызваленага гродзенскага маладафронтаўца Надзея Крапівіна.
Надзея распавяла, што ўжо размаўляла з Алесем па тэлефоне. Ён сказаў, што ўжо мае квіток на цягнік з Полацку да Мінску і разважае, якім чынам яму дабрацца да Гродна. Цалкам верагодна, што ў сталіцы яго сустрэнуць сябры і змогуць адвезці на машыне дадому.
Жонка спадзяецца пабачыць мужа ўжо заўтра зранку ці хаця б у абед. Яна пакуль не ведае, якім чынам будзе адзначаць з Алесем яго вызваленне. “Галоўнае, каб ён пабыў дома з роднымі”, — сказала Надзея Крапівіна.