Алесь Бяляцкі сустрэў свой дзень народзінаў за кратамі
Кіраўніку праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека споўнілася 49 гадоў.
Яго затрымалі 4 жніўня ў Мінску і пасля ператрусаў на кватэры і ў офісе “Вясны” узялі пад варту. 12 жніўня Алесю Бяляцкаму выставілі абвінавачанне ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Падставай для крымінальнай справы стала інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў літоўскім і польскім банках. Беларускія ўлады атрымалі яе ад Мінюста Літвы і Генпракуратуры Польшчы ў межах дамовы аб прававой дапамозе.
Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як праваабаронца, але і як літаратар. У 1986 годзе ён стварыў літаратурнае аб’яднанне “Тутэйшыя”, а ў 1989-1998 годзе працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Фота — Еўрарадыё