Аляксандр Атрошчанкаў затэлефанаваў жонцы

Як інфармуе "Хартыя'97", падчас кароткай гутаркі палітвязень паспеў паведаміць, што да яго ніхто не звяртаўся з просьбай напісаць Лукашэнку прашэнне пра памілаванне. На думку Атрошчанкава, яго са зняволення адпусцяць адным з апошніх. Нагадаем, 13 жніўня выйшлі на волю 9 палітвязняў, арыштаваных па "справе 19 снежня". Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што яны звярталіся да кіраўніка краіны з прашэннем аб памілаванні.


Атрошчанкаў таксама паведаміў жонцы, што хоча паступіць вучыцца ў прафтэхвучэльню, якая знаходзіцца на тэрыторыі калоніі. Спецыяльнасць сабе ён пакуль не абраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі