Андрэй Пачобут падае касацыйную скаргу на свой прысуд
Разгляд скаргі адбудзецца 20 верасня а 9.30 у Гродзенскім абласным судзе.
У ліпені карэспандэнта “Газеты Выборчай” асудзілі на тры гады з адтэрміноўкай на два гады нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Раней яму таксама выстаўлялі абвінавачанне ў абразе кіраўніка дзяржавы, але гэты пункт знялі з-за адсутнасці складу злачынства.
Чатыры месяцы, пакуль вялося следства, журналіст правёў у ізалятары.
Касацыйная скарга займае 16 старонак дробным друкам, дзе падрабязна апісаны ўсе парушэнні з боку КДБ і пракуратуры, адзначае Андрэй Пачобут у сваім блогу.