Беларусь можа быць выключаная з АБСЕ?

110930 Jurau s.mp3

Еўрарадыё: Цягам некалькіх дзён вы прымалі ўдзел у форуме АБСЕ ў Варшаве. Там шмат гаварылася пра Беларусь. Якія пытанні падымаліся яшчэ?

Юраў: “На штогадовай нарадзе па Чалавечым вымярэнні АБСЕ ў Варшаве абмяркоўваліся падзеі ва ўсіх краінах-сябрах АБСЕ. Вялікая ўвага была нададзена  Расіі, а таксама такім рэгіёнам, як Сярэдняя Азія, Паўднёвы Каўказ і, нават, Заходняя Еўропа. Але самая пільная ўвага была да дзвюх краінаў: Казахстана і Беларусі. Менавіта да гэтых краінаў было найбольш прэтэнзій, як ад пазаўрадавых арганізацый, так і ўрадавых”.

Еўрарадыё: Ці маглі б вы параўнаць сітуацыю ў Казахстане і ў Беларусі?

Юраў: “У сітуацыях гэтых краінаў шмат ідэнтычнага, але Казахстан нашмат багацейшы за Беларусь. Дзякуючы яго нафтавым і газавым рэсурсам, заходнія краіны ўстрымліваюцца ад крытыкі яго кіраўніцтва: эфект падвойных стандартаў заўжды прысутнічае. Аднак, ня гледзячы на гэта, сітуацыі ў абедзьвух дзяржавах вельмі падобныя”.

Еўрарадыё: Хадзілі плёткі аб прыпыненні дзейнасці Беларусі ў АБСЕ. Вы чулі пра гэта?

Юраў: “Гучала наступная прапанова: Беларусь як краіна, якая пастаянна парушае ўсе стандарты АБСЕ, павінна быць выключаная з гэтай арганізацыі. Фармальна, згодна з міжнародным юрыдычным правам, гэта можна зрабіць”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі