"Белнафтахім" спецыяльна павысіў кошты на бензін, пакуль не скончыліся адпачынкі?
Такое меркаванне выказаў дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы "За Аўто" Арцём Шаркоў.
Нагадаем, з 20 жніўня "Белнафтахім" у сярэднім на 3% павялічыў рознічныя кошты на нафтапрадукты. Па словах Шаркова, якія перадае БелаПАН, рост на 3% мае псіхалагічнае абгрунтаванне. Гэта дужа маленькая лічба, каб аўтааматары сталі абурацца. Калі б рост коштаў перавысіў 5%, аўтамабілісты выступілі б супраць яго.
Разам з тым, "Белнафтахім" удала падрабраў і момант для павышэння коштаў, мяркуе Шаркоў. Цяпер яшчэ не скончыліся масавыя адпачынкі.
Але, кажа ён, калі кошты на паліва працягнуць павялічвацца нават на 3% кошны месяц, людзі выйдуць на вулічны пратэст.