FEMEN распрануліся каля мячэці ў Стамбуле (фота)
За гэта турэцкая паліцыя затрымала дзяўчат і яны правялі ноч у турме.
Актывісткі ўкраінскага руху 8 сакавіка ў Міжнародны жаночы дзень зладзілі ў Стамбуле акцыю салідарнасці з турэцкімі жанчынамі, якія робяцца ахвярамі фізічнага гвалту, у прыватнасці гэтак званых “кіслотных атак”. Таму акцыя называлася “H2SO4 — кактэйль “Азія”. У Турцыі па-ранейшаму нярэдкія выпадкі, калі жанчын калечаць ці нават забіваюць за нежаданне ўзяць шлюб, за імкненне атрымаць свецкую адукацыю ці проста за нявіннае знаёмства з мужчынам.
Украінкі выйшлі на вуліцу каля галоўнай мячэці Стамбула Agia Sophia, як заўсёды топлес і загрыміраваныя пад скалечаных і знявечаных. Яны трымалі ў руках плакаты з надпісамі па-англійску і па-турэцку “H2SO4 — формула страху”, “Смерць варварам!”, “Стоп кіслотная атака!” Дзяўчат затрымалі і даставілі ў турму, адвакатаў да іх не дапусцілі.
Фота: femen.livejournal.com