FEMEN спрабавалі скрасці голас Уладзіміра Пуціна (фота)
Тры актывісткі ўкраінскага эпатажнага руху прабраліся на выбарчы ўчастак, дзе толькі што прагаласаваў кандыдат у прэзідэнты Расіі.
Іх мэтай было скрасці ўрну, у якую Пуцін закінуў свой бюлетэнь для галасавання. Дзяўчаты па сваёй звычцы агаліліся да пояса. У іх на целах былі надпісы “Крамлёўскія пацукі”, “Злодзей 3” і “Краду за Пуціна”, а самі яны скандавалі: “Пуцін — злодзей!”.
Актывісткі FEMEN былі затрыманыя маскоўскай паліцыяй.
Фота: the-village.ru, РИА Новости