Грамадска-кансультацыйная рада збярэцца ў канцы верасня
На трэцюю дэкаду месяца прызначанае яе паседжанне.
Як інфармуе БелаПАН, 6 верасня адбылася сустрэча чальцоў працоўнай групы рады з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем. На сустрэчы яны дамовіліся, што ў канцы верасня абмяркуюць ролю грамадзянскай супольнасці і яе функцыянаванне ў Беларусі.
Таксама было прынятае рашэнне стварыць працоўныя групы пры Радзе. У іх увойдуць сябры рады і запрошаныя эксперты. Гэтыя групы будуць працаваць у перапынках паміж паседжаннямі рады.
Нагадаем, што апошняе паседжанне рады адбылося ў верасні 2010 года.