Ігара Банцара будуць судзіць за дробнае хуліганства

Заўтра а 9-й гадзіне пачнецца суд над журналістам і сябрам “Саюза палякаў на Беларусі”. Пасля шматгадзіннага ўтрымання ў міліцыі яго абвінавацілі ў нецэнзурных выразах у адрас праваахоўнікаў.

Саму Арэхву перасталі пільнаваць у доме ў бацькоў мужа пасля заканчэння сённяшняга судовага паседжання па справе Андрэя Пачобута. Як толькі у судзе абвясцілі перапынак, супрацоўніца міліцыі з’ехала.

Нагадаем, сёння Ігар Банцар і Анжаліка Арэхва збіраліся на суд карэспандэнта “Газеты Выборчай”. Калі сямейная пара выходзіла з пад’езда свайго дома, да іх кінуліся міліцыянты. Ігара скруцілі, запхнулі ў аўтамабіль і звезлі. Калі спадарыня Арэхва прыехала да бацькоў Ігара ў прыгарад Лапенкі, каб пакінуць там малую дачку, там з’явілася супрацоўніца міліцыі. Яна патрабавала, каб Арэхва неадкладна з’явілася на допыт па крымінальнай справе, заведзенай на фатографа “Магазыну” Аляксея Салея. Анжаліка адмовілася ехаць з міліцыянткай. Праваахоўніца стала чакаць, пакуль Арэхва сама выйдзе з дому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі