Каля Дома ўраду разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг

Пра гэта Радыё "Свабода" паведаміла актывістка незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіда Міхнюк. Яна з групай людзей і з Нінай Багінскай у тым ліку праходзілі непадалёк ад урадавага будынку. У гэты час Багінская разгарнула бел-чырвона-белы сцяг і пайшла да прыступак Дому ўраду. Да яе адразу ж падышлі два супрацоўнікі ў цывільным, адабралі сцяг, а саму Багінскую затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі