Кіраўніцу FEMEN затрымалі ў Расіі
Лідар украінскага жаночага руху Ганна Гуцол арыштаваная 16 лістапада ўвечары ў пецярбургскім аэрапорце “Пулкава”.
У Ганны адабралі дакументы, сродкі сувязі і канваіравалі ў невядомым кірунку, паведамляе ВВС са спасылкай на сайт арганізацыі. Падрабязнасці высвятляюцца. Каментароў ад расійскіх уладаў пакуль не паступала.
20 жніўня актывісткі FEMEN заявілі пра намер накіравацца ў Расію для спілавання драўляных праваслаўных крыжоў на знак салідарнасці з групай Pussy Riot. А яшчэ раней, 26 ліпеня актывістка Яна Жданава ў кіеўскім аэрапорце “Барыспаль” падбегла да патрыярха Кірыла, які прыбыў з візітам ва Украіну і пракрычала: “Ізыдзі прэч!”, за што была арыштаваная на 15 сутак.