Курс долара вырас на 40 рублёў, курс еўра — на 90
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8430 рублёў, курс еўра — 10640. Вырас і курс расійскага рубля — з 259 да 262 беларускіх рублёў.
Нагадаем, 3 верасня курс еўра вырас на 20 рублёў, а таргі па долару не праводзіліся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net