Курсы долара і еўра зноў знізіліся
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара знізіўся на 10 рублёў і складае 8500 рублёў, курс еўра знізіўся на 40 рублёў — да 11080. Курс расійскага рубля знізіўся з 276,5 да 275 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у пятніцу курс долара знізіўся на 10 рублёў, курс еўра — на 30, курс расійскага рубля — на 1 беларускі рубель.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net