Лапцэвіч: Мяне паставілі на калені і зрабілі некалькі ўдараў у жывот

Еўрарадыё: Ці сапраўды вас учора збілі?

Лапцэвіч: "Мяне сцягнулі з парапету, потым павалаклі ў напрамку міліцэйскага аўтобуса, на мяне надзелі кайданкі і пачалі біць у спіну. Потым выцягнулі з аўтобуса, паставілі на калені і зрабілі некалькі ўдараў у жывот. Пасля гэтага мяне кінулі ў міліцэйскую машыну, дзе я праляжаў каля 20 хвілін, потым да нас яшчэ трох чалавек падсадзілі і ўсіх у Цэнтральны РАУС накіравалі. Там мы правялі тры гадзіны тварам да сцяны. Пасля гэтага, не складаючы ніякіх папераў, зрабілі фатаздымкі, і па адным нас пачалі адпускаць. Недзе каля 11 гадзінаў гэта адбылося".

Еўрарадыё: У эфіры Еўрарадыё Сяргей Андросенка, якога таксама збілі ўчора, паведаміў, што яму пагражалі. Ці прагражалі вам?

Лапцэвіч: "Не, менавіта пагрозаў мне не казалі. Але яны вельмі здзекваліся. Я сябе вельмі кепска адчуваў, сабраліся прадстаўнікі спецслужбаў і спрабавалі мяне прынізіць, казалі: "Глядзіце, вось малпа потная валяецца...".

Еўрарадыё: Што вы будзеце рабіць далей?

Лапцэвіч: "Я дакладна не вырашыў. Але я пазнаёміўся з затрыманымі людзьмі, праз іх пазнаёміўся з праваабаронцай і яна ўжо напісала скаргу, і мне трэба зрабіць медыцынскае асведчанне аб збіцці. Напэўна я гэта зраблю і мы будзем падаваць скаргу ў пракуратуру".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі