Лукашэнка памілаваў 11 палітвязняў, асуджаных за 19 снежня (фота)
Вінаградава, Класкоўскага, Лобана, Новіка, Мірзаянава, Федаркевіча, Буланава, Малчанава, Атрошчанкава, Васілевіча і Ліхавіда ўжо вызвалілі з калоній.
Гэта Павел Вінаградаў, Аляксандр Класкоўскі-малодшы, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Фёдар Мірзаянаў, Алег Федаркевіч, Дзмітрый Буланаў, Аляксандар Малчанаў, Аляксандр Атрошчанкаў, Ілля Васілевіч і Мікіта Ліхавід. Большасць з памілаваных заяўляе, што яны не пісалі прашэнняў Лукашэнку.
Павел Вінаградаў пасля вызвалення сустрэўся з жонкай Святланай.
Аляксандра Атрошчанкава сустракаюць сябры.
Мікіта Ліхавід разам з мамай Аленай.
Алег Федаркевіч, Дзмітрый Буланаў, Аляксандр Малчанаў (злева направа)
У жывым эфіры Еўрарадыё журналіст і бацька аднаго з вызваленых палітвязняў Аляксандр Класкоўскі заявіў, што беларускія ўлады вымушаныя ісці на вызваленне асуджаных па справе 19 снежня. Ён адзначыў, што да гэтага афіцыйны Мінск змусіла перш за ўсё складаная эканамічная сітуацыя і ціск з боку Захада.
***
Кіраўнік Беларусі падпісаў шэраг указаў. У прыватнасці, памілаванне 11 асобам.
Імёны памілаваных, як і раней не паведамляюцца.
Аляксандр Лукашэнка таксама зацвердзіў у якасці асновы для правядзення перамоваў Канвенцыю аб прывілеях і імунітэтах Еўразійскай эканамічнай супольнасці, інфармуе БЕЛТА.