Маладафронтаўцы заклікалі Беларускі Чырвоны Крыж наведаць палітвязняў

Некалькі дзён таму пасля доўгага перыяду поўнай ізаляцыі адвакат Зміцер Дашкевіча нарэшце змог пабачыць свайго падабароннага ў Горацкай калоніі. У выніку гэтага візіту сталі вядомыя падрабязнасці, якія ўстурбавалі блізкіх Змітра і праваабаронцаў. Палітвязень ужо 8 разоў трапляў у карцар.

Алена Танкачова распавяла Еўрарадыё, якія захады прымаюць праваабаронцы:

Танкачова: “На сённяшняй прэс-канферэнцыі мы патрабавалі, па-першае, выканання правоў Дашкевіча і іншых зняволеных у Горацкай калоніі. Мы праз прэсу звярнуліся да прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа, бо ўпэўненыя ў тым, што Беларускі Чырвоны Крыж павінен скарыстацца сваім мандатам і атрымаць магчымасць доступу ў закрытыя ўстановы, як мінімум, для кантролю стану здароўя палітвязняў”.

Танкачова кажа, што яны заклікалі еўрапейскіх чыноўнікаў да большага кантролю за лёсам беларускіх палітвязняў. Нагадаем, што Змітра Дашкевіча ў сакавіку асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі