Маці Ромы Пратасевіча: сын не трапіць у сацыяльны прытулак

У інтэрв’ю “Нашай ніве” жанчына сказала, што дакументы Ромы з Ліцэя БНТУ бацькі забралі самі. У яго было папярэджанне за затрыманне падчас падобнай акцыі ў ліпені. Пасля таго як юнак пачаў агітаваць іншых навучэнцаў далучыцца да мерапрыемства ў сераду, дырэктарка навучальнай установы выклікала бацькоў. Калі тыя зразумелі, што не могуць паўплываць на сына, забралі дакументы з ліцэя. Наталля заўважыла, што дырэктарка нават не напісала адмоўнай характарыстыкі.

Са школы, у якую перавёўся Раман, бацькі таксама забралі дакументы. Бо яны, як выявілася, былі не да канца аформлены. Але дырэктар школы гатовы прыняць юнака назад, як толькі ўсе пытанні вырашацца.

Маці заклікае Рамана вярнуцца дадому, дзе той не з’яўляецца чацвёра сутак. Яна кажа, што гатовая адправіць сына вучыцца ў ВНУ ў Польшчу, калі той так хоча. Але падкрэслівае, што толькі законным спосабам і пасля атрымання атэстата аб сярэдняй адукацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі