Мінгарсуд адхіліў скаргі яшчэ шасці палітвязняў
Такое рашэнне прыняла 22 ліпеня калегія Мінгарсуда пад старшынствам Уладзіміра Сцяпуркі.
Адхіленыя скаргі Уладзіміра Лобана, Андрэя Федаркевіча, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Яўгена Сакрэта і Віталя Мацукевіча, паведамляе БелаПАН.
Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў іх вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі). Лобан прыгавораны да трох гадоў пазбаўлення волі, Федаркевіч — да трох з паловай гадоў, Сакрэт — да трох гадоў, Казакоў — да трох гадоў, Даронін — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Мацукевіч — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строга рэжыму.
Паводле слоў адвакатаў асуджаных, рашэнне аб тым, ці падаваць скаргі ў Вярхоўны суд, будзе прынята пазней.