МУС: Дактыласкапаванне ўсіх ваеннаабавязаных працягнецца
Міністр унутраных справаў Беларусь Анатоль Куляшоў мяркуе, што неабходнасць у ім не адпала пасля раскрыцця тэрактаў 3 ліпеня і 11 красавіка.
Пра гэта ён заявіў 25 красавіка падчас онлайн-канферэнцыі, што адбылася на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
Паводле міністра, цяпер 90% тых, хто падлягае дактыласкапіі, яе прайшлі. "Да 1 траўня мы мусім даць справаздачу прэзідэнту пра тое, што пастаўленая задача выкананая", — сказаў Куляшоў.
Аднак, згодна з інфармацыяй міністра, неабходнасць у дактыласкапіі ваеннаабавязаных не адпала ў сувязі з раскрыццём тэракту: "Закон будзе выконвацца і надалей".