На дзвюх бельгійскіх АЭС знайшлі расколіны
У корпусе аднаго з рэактараў АЭС "Тыянж" (Tihange) былі выяўленыя тысячы мікрарасколінаў.
У сувязі з гэтым працу рэактара давялося прыпыніць, паведамляе партал DELFI.lt са спасылкай на газету L'Echo. Раней, у чэрвені 2012 года, роўна з тых жа прычынаў быў зачынены трэці рэактар АЭС "Дуль" (Doel).
Прадстаўнік Electrabel — кампаніі-аператара гэтых станцый — кажа, што расколіны знайшлі падчас ультрагукавога даследавання. Мяркуецца, што яны з'явіліся яшчэ пры будаўніцтве рэактараў. Пры гэтым у кампаніі заяўляюць, што выяўленыя дэфекты не прывялі да ўцечкі радыяцыі.
Рэактары запусцяць не раней, чым праз некалькі месяцаў. У Бельгіі функцыянуюць толькі сем рэактараў, якія выпрацоўваюць амаль 60% электраэнергіі краіны.
Фота — AFP