Над пратэстоўцамі ў "Брузгах" ладзяць новыя суды
Сёння судзяць тых удзельнікаў, каго зафіксавалі на фота- і відэаздымках.
Як паведамляе nn.by, людзей выклікаюць у Гродзенскі абласны суд. Удзельнікам акцыі пратэсту прызначылі розны час, каб не збіраць усіх разам. Паводле папярэдніх звестак, ужо асудзілі каля дзесяці чалавек. Усіх аштрафавалі на 1 млн 50 тысяч рублёў (30 базавых велічыняў).
Нагадаем, 12 чэрвеня ў пункце пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы адбылася акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікі выступалі супраць абмежавання вывазу аўтамабільнага паліва з краіны. Удзел у акцыі прынялі каля 200-300 чалавек. Міліцыя паведамляла, што затрыманыя 22 чалавекі. 15 з іх атрымалі штрафы ў межах 500 долараў.