Пацярпелыя ад тэракту атрымаюць бясплатную прававую дапамогу
Адпаведны загад выдаў Мінюст 12 красавіка на падставе Закона Беларусі "Аб барацьбе з тэрарызмам".
Пацярпелым ад тэракту ў мінскім метро юрыдычная дапамога будзе аказвацца бясплатна. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінюста.
Прэзідыуму Мінскай гарадской калегіі адвакатаў і прэзідыуму Мінскай абласной калегіі адвакатаў даручылі забяспечыць аказанне прававой дапамогі асобам, што пацярпелі ў выніку выбуху, за кошт сродкаў калегій адвакатаў. Адпаведны загад выдаў Мінюст ад 12 красавіка 2011 на падставе Закона Беларусі "Аб барацьбе з тэрарызмам", адзначылі ў прэс-службе.